Мы используем куки

Этот сайт использует файлы cookie для улучшения функциональности и анализа трафика. Продолжая использовать сайт, вы соглашаетесь с нашей Политикой конфиденциальности.

Настройки файлов cookie

Вы можете управлять настройками файлов cookie для этого веб-сайта.

Необходимые файлы cookie

Эти файлы cookie необходимы для функционирования веб-сайта и не могут быть отключены.

Аналитические файлы cookie

Позвольте нам проанализировать использование веб-сайта для улучшения его производительности.

Маркетинговые файлы cookie

Используется для персонализации рекламы и отслеживания эффективности кампаний.

Отчёт о мероприятии

Единый день информирования

Адзіны дзень інфармавання.

 

19 сакавіка 2026 года на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Працавала некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Група старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага выступіла перад калектывам дзяржаўнай установы «Казлоўшчынскі сацыяльны пансіянат «Колас».

Абмеркавалі сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры. Другую пяцігодку запар моцныя рэгіёны – прыярытэт праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Забеспячэнне комплекснага падыходу да росту дабрабыту насельніцтва ў рэгіёнах, раўнамернае развіццё тэрыторый, недапушчэнне разрыву паміж горадам і вёскай, сталіцай і рэгіёнамі – задачы ўнутранай палітыкі краіны. Эфектыўнасць у іх вырашэнні даказалі праграмна-мэтавы падыход і канкрэтныя Дзяржаўныя праграмы. Першы такі тэрытарыяльна арыентаваны дакумент – Дзяржпраграма адраджэння і развіцця вёскі 2005-2010 гадоў, якая надала імпульс развіццю сельскіх населеных пунктаў, у тым ліку аддаленых.

Ключавая канцэпцыя сацыяльна-эканамічнага развіцця на новую пяцігодку – сфарміраваць самадастатковую і канкурэнтаздольную дзяржаву, у цэнтры ўвагі якой – чалавек. Асноўная мэта – пераход да новай якасці жыцця кожнага беларуса, таму і вектар рэгіянальнай палітыкі – стварэнне спрыяльных умоваў для працы, бізнесу, самарэалізацыі і камфортнага жыцця людзей у любым населеным пункце.

Сучасная рэгіянальная палітыка скіравана на павышэнне прывабнасці для жыцця, працы і бізнесу ўсіх тэрыторый, у тым ліку за межамі сталіцы і абласных цэнтраў. У цэлым ад перспектыў развіцця кожнага кутка роднай Беларусі залежыць, наколькі моцнай і квітнеючай будзе наша дзяржава.

У рамках Адзінага дня інфармавання былі разгледжаны і такія актуальныя тэмы, як супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў, аб асновах бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху веласіпедыстаў і вадзіцеляў сродкаў персанальнай мабільнасці, забароне выхаду на тонкі лёд, навядзенні парадку на прыдамавых тэрыторыях, бяспецы дзяцей на канікулах.