Title
19 чэрвеня 2026 года у Дзятлаўскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.
Павіншаваць прафесіяналаў з вялікім сэрцам прыйшлі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый-партнёраў, духавенства.
Цёплыя словы віншавання ў адрас медыцынскіх работнікаў Дзятлаўшчыны выказаў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі:
«Дзень медыцынскіх работнікаў аб’ядноўвае ўсіх людзей без выключэння, бо здароўе з’яўляецца фундаментальнай каштоўнасцю, залогам сямейнага шчасця і ўстойлівага развіцця грамадства. У гэты святочны дзень я жадаю вам таго, што вы штодня дорыце іншым – моцнага здароўя. Няхай у вас будзе як мага менш трывожных выклікаў і цяжкіх хворых, вас заўсёды акружаюць удзячныя погляды пацыентаў і клопат блізкіх людзей, спаўняюцца ўсе прафесійныя і асабістыя мары. Міру, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям».
Андрэй Уладзіміравіч уручыў заслужаныя ўзнагароды за працу: падзячныя лісты старшыні райвыканкама – санітаркам Наталлі Ламака, Таццяне Хадасевіч, Ірыне Юркевіч. Падзякай міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь была адзначана медыцынская сястра Алена Ражко.
Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны: медыцынскі брат Сяргей Кучынскі, фельчар-лабарант Наталля Сіняк; падзячным лістом Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў – медыцынская сястра Алена Крупіца.
Намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка павіншаваў прысутных з надыходзячым прафесійным святам, пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту і міру на зямлі, а таксама ўручыў узнагароды і памятныя падарункі ад РГА “Белая Русь”. Падзяка старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама аб’яўлена санітарцы Галіне Грышук.
Сёлета медыцынскае аддзяленне Казлоўшчынскага сацыяльнага пансіяната “Колас” прызнана пераможцам абласнога конкурсу на лепшае медаддзяленне сярод сацыяльных пансіянатаў вобласці, калектыў адзначаны Ганаровай граматай камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама.


